- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Вялікдзень. Дарагія ў Хрысце Уваскрослым браты ў святарстве, законнікі і законніцы, браты і сёстры, людзі добрай волі! "Не бойцеся. Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрос, Яго тут няма. <...> Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: Апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам" (Мк 16, 6--7). 3 гэтымі словамі звярнуўся Анёл да жанчын-міраносіц, якія на трэці дзень раніцай прыйшлі да грабніцы Хрыста, каб паводле юдэйскага звычаю намасціць Ягонае цела пахучым алеем -- мірам. ім, спачатку перапалоханым, гэтыя словы далі новую надзею на тое, што іх Настаўнік жыве. Гэтыя словы і сёння нам, людзям XXI стагоддзя, таксама даюць новую надзею, якая ёсць у Езусе Уваскрослым. Таму разам з прарокам Осіям мы можам усклікнуць: "Смерць! Дзе тваё джала? Пекла! Дзе твая перамога?" (Ос 13, 14).