- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці могуць адбыцца справядлівыя выбары без рэальных змен у выбарчым заканадаўстве? З такім пытаннем “Народная Воля” звярнулася да грамадскасці невыпадкова. Колькі гадоў запар апазіцыя, усе, хто хацеў бы жыць у Беларусі па дэмакратычных законах, настойваюць на ўнясенні прынцыповых змен у Выбарчы кодэкс. Галоўнае – каб у камісіях усіх узроўняў прысутнічалі прадстаўнікі кандыдатаў. Каб фарміраваннем камісій займалася не толькі выканаўчая ўлада, але і грамадскасць. Каб не было датэрміновага галасавання, неабходнасць у якім ва ўмовах нашай невялікай кампактнай краіны наогул адпадае. Каб падлік галасоў праводзіўся празрыста. Каб былі роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў падчас агітацыйнай кампаніі.