- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як многія ўжо ведаюць, у купальскую ноч з 6 на 7 ліпеня на падворку ў мастака Алеся Пушкіна ў вёсцы Бобр адбыўся няшчасны выпадак: пяць чалавек пацярпелі, дзве дзяўчыны ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Званок “Народнай Волі” заспеў Пушкіна ў Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ён наведваў пацярпелых. Двух мужчын, што атрымалі апёкі ад выбуху спірту, адпусцілі дахаты яшчэ ў ноч здарэння, а вось тры жанчыны застаюцца ў бальніцы дагэтуль.