- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарэчы, падманвалі грамадзян некаторыя магазіны, якія змяшчалі абвесткі, што ў сувязі з дэнамінацыяй “тэрміналы з банкаўскімі карткамі на касах у перыяд з 30 чэрвеня па 2 ліпеня працаваць не будуць”, а таму зараней трэба паклапаціцца пра тое, каб мець наяўныя грошы. Мінгандлю затым абверг гэтую інфармацыю: “Зафіксаваны асобныя факты ўвядзення ў зман насельніцтва арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прыём плацяжоў за тавары і паслугі з дапамогай выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак. З 8 гадзін раніцы 1 ліпеня плацежныя тэрміналы ў гандлі будуць працаваць у штатным рэжыме”.