- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Карысна часам глядзець Беларускае тэлебачанне. У нядзелю, 9 студзеня, вечарам паказвалі баявік "Плошча. Жалезам па шкле". Адразу стала відавочна, што беларускія спецслужбы час дарма не гублялі. У параўнанні з наіўнай версіяй Сцяпана Сухарэнкі пра дохлых пацукоў, якімі моладзь "Плошчы-2006" мелася атруціць усю ваду ў Мінску, новы твор значна больш дасканалы. Ды гэта і зразумела. Плошча ў 2006 годзе была нечаканай, а ў 2010 годзе да яе рыхтаваліся загадзя. Новы твор чэкістаў зрокава пацвярджае ўсе абвінавачанні ў бок апазіцыі. І пра заточкі, і пра выбуховыя рэчывы, і пра злосных баевікоў. Толькі заточка, заўважце, знаходзіцца ў руках намесніка начальніка ГУВД, а не ў руках бунтаўшчыкоў на Плошчы. І выбухаў на Плошчы няма, а груды трацілавых шашак на падлозе таямнічага гаража, арандатара якога ўжо месяц як няма ў Мінску. Ды і баевікі на паверку — крымінальнікі, у якіх ёсць свае падставы біць шкло ў Доме ўрада.