- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю ў Мінску адбылася аўтограф-сесія аўтараў кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава. Каб атрымаць аўтограф, некаторым давялося больш за гадзіну стаяць у чарзе! “Даўно не стаяў у такіх вялікіх чэргах, тым больш за кнігамі”, – заўважыў гісторык Зміцер Дрозд. “Прыйшлі каля гадзіны, каб набыць новую кнігу Уладзіміра Арлова, – чарга. Пагулялі да дзвюх – чарга. Паабедалі, прыйшлі каля трох – чарга і не думае змяншацца! – пісалі ў сацыяльных сетках