- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля прэс-канферэнцыі... Для сябе я даўно вырашыў не ўдзельнічаць у масоўках. Таму і не пайшоў на прэс-канферэнцыю, якую днямі ладзіў А.Лукашэнка. Наша прадстаўніца Алена Малочка задала тыя пытанні, якія захацела задаць, і ў той трактоўцы, якую палічыла мэтазгоднай. Як кажуць, вольнаму воля! Падчас дыялогу з журналісткай Аляксандр Рыгоравіч праявіў увагу да маёй персоны. Пад такім вуглом, што мне як быццам і крыць няма чым. Сапраўды, хоць сто табурэтак падстаўляй, але я “не дацягнуся да Якубовіча”. І на самай справе: як у такім выпадку яго “освободить, а меня назначить главным редактором газеты “Советская Белоруссия”?.. Аляксандр Рыгоравіч, не абцяжарвайце сябе лішнімі клопатамі. “Советскую Белоруссию” я прайшоў з 1978-га па 1990 год, ад загадчыка аддзела да першага намесніка галоўнага рэдактара. Пачынаў, калі тыраж быў меней за 200 тысяч экзэмпляраў, а пакідаў пры накладзе больш за паўмільёна. “Зінінская школа” стала трывалейшым падмуркам для работы ў парламенцкай “Народнай газеце”, з якой Вы мяне вытурылі, калі тыраж пераўзышоў 700-тысячную мяжу.