- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларускі ўрад толькі прыкрываецца сусветным крызісам...» Хто вінаваты і што рабіць? - Я з Мінска, Алег Пінчук. Патлумачце, калі ласка, простымі словамі, адкуль і чаму ўзнік гэты эканамічны крызіс? С.Б.: - Трэба адрозніваць крызіс унутрынацыянальны, які даўно ў нас тлее і які ў апошнія гады ўсё больш і больш праяўляецца, ад сусветнага фінансавага крызісу. Сусветны крызіс не закрануў нашу эканоміку, таму што мы не маем рынку каштоўных папер. Нашы праблемы - гэта праява неэфектыўнасці эканомікі. Каб было зразумела, што такое неэфектыўная эканоміка, прывяду прыклад. Эканоміка Польшчы, якая абрала дэмакратыю і рынак, забяспечвае сёння паляку сярэдні заробак 1200 долараў, адміністрацыйная беларуская эканоміка -400 долараў, у тры разы меней. Вось такі вынік нашага "эканамічнага цуда". Я.Р.: - Магу дадаць, што апошнія сем гадоў так склалася кан’юнктура цэн, што частка нашай прадукцыі прадавалася на знешніх рынках па значна больш высокіх цэнах, чым яна рэальна каштавала. Гэта нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, металы, хімія...