- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тыя, каго цікавіць гісторыя і хвалюе далейшы лёс Айчыны, 25 сакавіка неафіцыйна называюць Днём Волі. І гэта правільна. Абвяшчэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі — значная вяха на шляху беларусаў да стварэння самастойнай дзяржавы. На пачатку ХХ стагоддзя, калі руйнаваліся імперыі, шмат якія народы Еўропы імкнуліся здабыць незалежнасць, але ўдалося гэта далёка не ўсім. Многія так і засталіся ў статусе нацыянальных меншасцяў ці зніклі ў працэсах асіміляцыі. Тое, што беларусы здолелі захаваць сваю мову, культуру, гістарычную памяць і нацыянальную свядомасць, сведчыць аб моцы нашага народа, аб той магутнай гістарычнай і культурнай спадчыне, якая дазваляе нам будаваць сваю ўласную дзяржаву ў сям’і вольных народаў Еўропы. Менавіта гэта было засведчана Трэцяй Устаўнай Граматай Рады БНР ад 25 сакавіка 1918 года, якая абвясціла незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.