- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не раз пераконваўся: у нас яшчэ нямала людзей, якія ўспрымаюць усё новае ў штыкі. Але ці мог я падумаць, што пераход “Народнай Волі” на каляровы друк выкліча ў некаторых нашых чытачоў самае сапраўднае абурэнне? Да глыбіні душы ўзрушылі мяне ў аўторак, у дзень выхаду папярэдняга нумара, некалькі тэлефонных званкоў. — Навошта нам ваша каляровасць?.. - Наеліся (менавіта так было сказана. — Аўт.) мы новага дызайну ў дзяржаўных газетах, не патрэбны ён “Народнай Волі”... — Нам праўду давайце, а ў якіх фарбах друкуецца газета — не мае значэння, як і тое, на якой паперы, хоць на туалетнай... — Я ваш даўні падпісчык, але, мабыць, адмоўлюся ад ранейшага супрацоўніцтва, не хачу дадаткова плаціць пяць тысяч рублёў за нейкую малюнкавасць...