- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мяне просяць “пагуляць прыкладна паўтары гадзіны”, таму ёсць час пацікавіцца коштамі на Камароўцы: памідоры – 10.000–60.000 рублёў за кілаграм, гуркі – 5500–12.000, цыбуля – каля 14.000, маладая бульба – 13.000–22.000, радзіс – 13.000–16.000, абрыкос – 45.000, персікі – 55.000, чарэшня – 55.000–70.000, клубніцы – 45.000–65.000 рублёў. Дарэчы, на рынку ўжо прадаюць беларускія трускалкі (ва ўсялякім выпадку так кажуць), хаця пінскіх ягад (вёска Дварэц у Пінскім раёне лічыцца клубнічнай сталіцай) на Камароўцы зусім няма. У асноўным – з Івацэвічаў і Драгічына.