- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Невысокі немалады чалавек спакойна, нават асцярожна, сышоў па трапе самалёта і сумеўся, не ведаючы, што рабіць, бо дарогу яму перагарадзіла дзяўчына з хлебам-соллю. На дапамогу адразу ж прыйшоў малады ад’ютант, які ішоў побач і нёс партфель. Афіцэр нешта ціхенька сказаў начальніку на вуха, паказаў на хлеб, на соль, і госць паспяхова справіўся з традыцыйным беларускім рытуалам вітання дарагога госця. Так пачаўся першы візіт у Беларусь прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы.