- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Днямі я наведаў у Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, — распавёў “Народнай Волі” праваабаронца Алег ВОЛЧАК. — Зараз ён займаецца сваім здароўем і прыводзіць у парадак дамашнюю гаспадарку. Працы вельмі шмат, адпаведна і траты не маленькія. Днямі санстанцыя прыходзіла, заявіла, каб у бліжэйшы час Мікола добраўпарадкаваў тэрыторыю — пафарбаваў агароджу і гэтак далей. Інакш — буйны штраф. Пакуль Аўтуховіч не ўладкаваўся на працу, а таму вымушаны збіраць і здаваць металалом. Быў вельмі задаволены, што апошнім разам удалося здаць на паўтара мільёна рублёў. Дарэчы, калі хтосьці можа дапамагчы Мікалаю па гаспадарцы альбо жадае аказаць матэрыяльную дапамогу паштовым пераводам, то гэта наогул будзе проста цудоўна”.