- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны раз, калі праходжу ў Мінску паўз Дом урада, згадваю, як над ім лунаў бел-чырвона-белы сцяг, а на фасадзе красавалася “Пагоня”. Дваццаць гадоў таму пасля сумна вядомага рэферэндуму гэтыя сімвалы прыбралі. А вось вялізны чорны помнік Леніну (у паліто, што зашпільваецца чамусьці на жаночы бок) цяперашні рэжым не крануў. Наадварот, галоўны начальнік не аднойчы публічна абараняў Леніна і Сталіна. Неяк прызнаўся: “Мне тэпаць да іх і тэпаць”.