- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гродзенец Анатоль Мышкевіч дзейсны і актыўны грамадзянін. Летась «Народная Воля» пісала аб тым, як ён хацеў наладзіць відэатрансляцыю з пасяджэнняў Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. Улады яго ініцыятыву не падтрымалі, спаслаўшыся на тое, што, маўляў, усе дакументы і нарматыўныя акты, прынятыя гарвыканкамам і гарадскім Саветам дэпутатаў, асвятляюцца ў СМІ і ў банку дадзеных прававой інфармацыі. Тады актывіст дайшоў да суда з чыноўнікамі, але разгляд справы быў прыпынены з прычыны парушэння тэрміну падачы заявы. На мінулым тыдні Мышкевіч задаўся мэтай папрысутнічаць на пасяджэнні гродзенскага выканкама, дзе чыноўнікі падводзілі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за першы квартал гэтага года. «Я хацеў паглядзець і паслухаць, як працуюць нашы чыноўнікі, – расказвае актывіст. – Заробкі ў нашым горадзе нізкія, людзі жывуць цяжка, многія з’язджаюць з краіны ў пошуках лепшай долі. І мне хацелася не толькі самому пабачыць іх працу, задаць ім пытанні, але потым праз сацыяльныя сеткі распавесці пра гэта іншым падаткаплацельшчыкам». Мышкевіч кажа, што гэтым разам папярэдне схадзіў у гарвыканкам і пракансультаваўся ў кіраўніка спраў Віталя Мамачкіна (ён курыруе пытанні дакументацыйнага забеспячэння дзейнасці гарвыканкама), якім чынам можна патрапіць на пасяджэнне выканкама.