be
pdf

Народная воля 4 (4769) 2023

Пра тое, як на Стары Новы год расійскія агрэсары “павіншавалі” ўкраінцаў ракетнымі абстрэламі, ведае ўвесь белы свет. Вынікам іх стала жудасная трагедыя ў Дняпры – ракета трапіла ў шматпавярхоўку, у выніку чаго абрынуўся цэлы пад’езд. Па стане на другую палову панядзелка было вядома, што загінула 40 чалавек (з іх – трое дзяцей); траўмаваны 75 чалавек (з іх – 15 дзяцей); выратаваныя 39 чалавек (з іх – 6 дзяцей). Ратавальная аперацыя ўчора працягвалася. Паглядзіце на гэтыя фота і ўспомніце, што яшчэ нядаўна расіяне называлі украінцаў братамі. Сёння яны бязлітасна забіваюць гэтых братоў. І старых, і малых. Забіваюць толькі за тое, што ўкраінцы хочуць быць гаспадарамі на сваёй зямлі, хочуць самі вырашаць свой лёс. Хочуць вольна жыць, а не выжываць у абдымках імперыі. Праклятая вайна, учыненая супраць Украіны больш дзесяці месяцаў таму крамлёўскімі ястрабамі, павінна быць спынена ўсім сусветным цывілізаваным чалавецтвам. І нам, беларусам, нельга дазволіць, каб у будучым з тэрыторыі нашай краіны паляцела ў бок Кіева хоць адна ракета, а беларуска-ўкраінскую мяжу пераступіў хоць адзін расійскі захопнік.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-01-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2023 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org