- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння адразу ў чатырох судах Мінска будуць разгледжаны справы чатырох удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэса. Усе працэсы пачнуцца ў 9.00. Першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча за ўдзел у акцыі будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна, лідара руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзіміра Някляева – у судзе Ленінскага раёна. Суд Фрунзенскага раёна разгледзіць справу актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, суд Цэнтральнага раёна – актывіста Юрыя Лукашэвіча. Як паведамлялася раней, паводле звестак праваабаронцаў, пратаколы складзены ў дачыненні больш як да 20 чалавек. Сярод іх арганізатар акцыі Мікалай Статкевіч, актывісты Вячаслаў Сіўчык, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойць, кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Даты разгляду іх спраў пакуль невядомыя.