- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Народная Воля» звярнулася на некаторыя беларускія прадпрыемствы і пацікавілася свабоднымі працоўнымі месцамі. Мікалай ГАРДЗЕЕНКА, намеснік генеральнага дырэктара па кадрах і рэжыме ААТ «Віцебскія дываны»: – Свабодных вакансій няма. У нас працуе 1,5 тысячы чалавек, і афіцыйных скарачэнняў на прадпрыемстве не было. Хтосьці звальняўся па ўласным жаданні, хтосьці сыходзіў на пенсію. Цяпер (у летні час) ідзе спад продажаў, а восенню і зімой попыт узрастае. Працуем па паўнавартасным графіку, сярэдні заробак складае 6,5 мільёна беларускіх рублёў. Барыс ЧЭЧКА, намеснік дырэктара ААТ «Птушкафабрыка Гарадок»: – Наш штат работнікаў укамплектаваны, і на дадзены момант патрабуецца толькі аграном. Зарплату выплачваем своечасова, людзі працуюць, калі хтосьці сыходзіць, дык месца доўга не пустуе. Напрыклад, аграном будзе зарабляць 4,5 мільёна, у сярэднім зарплата на прадпрыемстве 4,6 мільёна беларускіх рублёў.