be
pdf

Народная Воля 38-39

Тоўстая кішка прэзідэнта. На пачатку сакавіка прэзідэнта з галавы да пят агледзелі дактары. Ён не адкруціўся нават ад калонаскапіі — праверкі тоўстай кішкі. Цягам сутак вынікі даследавання былі агалошаны для ўсёй нацыі. Цяпер нацыя спакойная: тоўстая кішка, як і практычна ўсё астатняе, у Барака Абамы ў парадку. Разам з тым амерыканцы даведаліся, што ў прэзідэнта “падрос” халестэрын (трэба мяняць харчаванне!) ды з левым каленам дробныя непрыемнасці. Такая ўжо ў гэтых праклятых імперыялістаў завядзёнка: хочаш не хочаш, але калі ты атабарыўся ў Белым доме, дык мусіш штогод паўставаць перад эскулапамі. І вынікі тваіх аналізаў становяцца вядомыя ўсёй Амерыцы. Беларускія ж грамадзяне мусяць задавальняцца хіба што пагалоскамі пра стан здароўя сваіх кіраўнікоў. Наверсе не бачаць патрэбы і сэнсу трэсці перад шырокай публікай вынікамі аналізаў высокіх асоб. Як заявіла нядаўна адна высокапастаўленая асоба з прэзідэнцкага атачэння, “у нас няма такой традыцыі”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-03-12
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org