- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віцебскі актывіст КХП—БНФ Сяргей Каваленка, які асуджаны на 2 гады і адзін месяц калоніі, не збіраецца адмаўляцца ад галадоўкі. Пра гэта паведаміла маці актывіста Лідзія Каваленка. Яна разам з іншым сынам Віталем учора наведала Сяргея ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі ў Мінску. “Ён ледзь-ледзь прыйшоў на спатканне, — гаворыць яна. — Вельмі худы, слабы. Яму патрэбна неадкладная медыцынская дапамога ва ўмовах нармальнай бальніцы, турэмным дактарам ён не давярае...” Па словах Лідзіі Каваленка, Сяргей працягвае галадоўку, пратэстуючы супраць незаконнага, на яго думку, прысуду і патрабуючы пераводу ў звычайную бальніцу. “Ён сказаў, што будзе галадаць, пакуль не даб’ецца адмовы прыгавору, — сказаў брат Сяргея Віталь. — Ён сапраўды фізічна вельмі слабы, але маральна моцны, як ніколі. Сяргей перадаў словы падтрымкі ўсім, хто за яго перажывае, і заклікае беларусаў змагацца за сваю Радзіму і за нацыянальныя сімвалы”.