- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які праходзіць абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках і знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, раптам паведаміў, што пакінуў межы краіны. Вось ужо трэці дзень дакладнае месцазнаходжанне экс-кандыдата невядома. Аб матывах учынку Міхалевіч напісаў сам. Запіс у блогу экс-кандыдата ў прэзідэнты датаваны 0.20 14 сакавіка. Вось яго поўны тэкст з захаваннем арфаграфіі аўтара: “Мяне выклікаюць для правядзення следчых дзеянняў у КДБ. Я маю абгрунтаваныя падставы меркаваць, што з будынка КДБ ужо не выйду. Таму мяне ў КДБ не будзе. Зараз я знаходжуся ў надзейным месцы, не ў зоне дасягаймасці беларускага КДБ. Збіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца па палітматывах”. Нагадаем, 19 лютага Алеся Міхалевіча выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Праз дзевяць дзён палітык правёў прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што ўмовай ягонага вызвалення з ізалятара стала згода на супрацоўніцтва з КДБ. Сам Міхалевіч сказаў, што даў такую згоду толькі дзеля таго, каб выйсці з засценкаў і распавесці пра “канцлагер у цэнтры Мінска”. Са слоў палітыкаў вынікала, што падчас знаходжання ў няволі яго катавалі, прымянялі да яго жорсткія меры. У сваю чаргу беларускі КДБ абверг словы Міхалевіча наконт катаванняў, выступіўшы з адпаведнай заявай.