- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску не пусцілі польскага дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага — даўняга крытыка беларускіх улад. Ноччу 12 мая Мігальскага знялі з цягніка ў Брэсце падчас праходжання пасажырамі з Варшавы пагранічнага кантролю. Да раніцы польскага палітыка пратрымалі на беларускай мяжы ў чаканні цягніка ў Польшчу. “Я спрабаваў на цягніку перасячы мяжу разам з двума маімі памочнікамі. Але мне было сказана, што гэта немагчыма з-за рашэння Расіі, — расказаў БелаПАН польскі еўрадэпутат. — Афіцэр сказаў мне, што рашэнне не пускаць мяне — гэта рашэнне не беларускага, а расійскага боку. Я некалькі разоў спрабаваў удакладніць у яго прычыну, але ён мне так і не адказаў”.