- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза заклікалі Мінск выконваць палітычныя ўмовы развіцця дыялогу. Прадстаўнікі еўраструктур заклікалі беларускія ўлады прыслухацца да рэкамендацый аб выкананні палітычных умоў, у прыватнасці, уключэнні ў дыялог прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Заклік быў агучаны 4 сакавіка ў Бруселі падчас дыскусіі на тэму "Праз шэсць месяцаў: якія поспехі і праблемы чакаюць адносіны Беларусі і Еўрасаюза", арганізаванай фракцыямі Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і Еўрапейскай народнай партыі ў Еўра-парламенце, фондам Pontis і няўрадавай арганізацыяй "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель). Як паведаміў БелаПАН удзельнік дыскусіі, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільнюс) Віталь СІЛІЦКІ, на думку прадстаўнікоў ЕС, гэтыя крокі неабходныя Мінску, каб, у прыватнасці, пазбегнуць аднаўлення візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.