- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская палітыка найноўшага часу пачалася ад Зянона Пазьняка – ніхто з сучаснікаў гэтага аспрэчыць не можа. Гэтага не аспрэчыць Станіслаў Шушкевіч, якога ўгаварыў пайсці ў палітыку менавіта будучы лідар Народнага Фронту. Гэтага не аспрэчыць Вячаслаў Кебіч, які ў сваіх кніжках малюе вобраз усёмагутных «беларускіх нацыяналістаў на чале з Пазьняком» – і ад гэтага вобраза некага аж дрыжыкі бяруць. Гэтага не аспрэчыць Аляксандр Лукашэнка, які ніколі не мог дазволіць паставіць сябе вышэй за Пазьняка, пакуль яны былі калегамі ў Вярхоўным Савеце. Калі ж ішла выбарчая кампанія прэзідэнцкага марафону 1994 года, Аляксандр Лукашэнка імкнуўся ніколі не перасякацца з камандай Зянона Пазьняка і ўхіляўся ад адкрытых дэбатаў з ім. Заслуг Зянона Пазьянка ў абвяшчэнні незалежнасці нашай краіны сёння не аспрэчыць ніводзін непрадузяты чалавек. Ворагам гэтай незалежнасці застаецца адно скрыгатаць зубамі і рыхтаваць рэванш… Нехта ж сёння прыпамінае, як падчас той самай прэзідэнцкай кампаніі 25-гадовай даўніны нейкія людзі на адным з брэсцкіх мастоў напісалі незабыўны афарызм: »Або Пазьняк, або ніколі…»