- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Скажыце, а як яшчэ можна назваць тое, што ў трубах на беларускім участку магістральнага нафтаправода аказалася больш як 700 тысяч тон нафты, якая ўтрымлівае павышаныя дозы хлорарганікі? Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў, што «асобныя пробы паказалі перавышэнне ў 100 разоў». З-за няякаснай расійскай нафты на Мазырскім перапрацоўчым заводзе пад пагрозай надзвычай дарагое абсталяванне. Сёе-тое з яго ўжо патрабуе рамонту. Хто кампенсуе беларускім нафтаперапрацоўшчыкам каласальныя страты эканамічнага і тэхнічнага кшталту? І ці гэта не спланаваная дыверсія, з тым каб сарваць нам хутчэйшае завяршэнне мадэрнізацыі двух нафтаперапрацоўчых заводаў? Выступаючы 19 красавіка з Пасланнем да народа і парламента, А.Лукашэнка сказаў, што неабходна «особое внимание обратить на скорейшее окончание модернизации двух нефтеперерабатывающих заводов… Чтобы мы не ходили с протянутой рукой, никому не кланялись в пояс, а покупали на мировом рынке нефть, перерабатывали».