- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расійскі бок пакуль ніяк не пракаментаваў вестку аб зрыве праекта, пра які Уладзімір Пуцін яшчэ два гады таму падчас візіту ў Мінск паведаміў: “Мы дамовіліся”. Нагадаем, што ў пятніцу, выступаючы з пасланнем на Нацыянальнага сходу і беларускага народа, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра адмову ад праекта па аб’яднанні МАЗа і КамАЗа. Вось цытата з паслання. “Калі да мяне прыходзяць людзі, я ў іх пытаюся: “Што мы атрымаем ад гэтага аб’яднання, акцыянавання? Што мы атрымаем?” Рынкі ў нас ёсць, яны агульныя. І мы не саступаем па якасці і па цане прадукцыі, якую выпускае сёння будучы, так бы мовіць, акцыянер. Не, у нас не горшыя МАЗы, чым КамАЗы ці нейкія іншыя. Рынак вядомы. У нас ёсць праграма мадэрнізацыі на МАЗе. Я пытаюся: “Колькі вы ўкладзяце ў мадэрнізацыю МАЗа, калі вы сюды прыйшлі?” — “Грошай няма”. Паўстае пытанне: дык што мы хочам гэтым паказаць, чаго дасягнуць? І мяне ўжо пачынаюць інфармаваць: ды за імі стаяць замежнікі з Германіі, Амерыкі. Яны з’яўляюцца там акцыянерамі, і яны проста будуць зацікаўлены, каб тут МАЗ апусціць, закрыць. Бо не патрэбны канкурэнт. Ну, будзе наш МАЗ нейкую паўвось выпускаць ці кабіну будуць варыць ўручную — і годзе. А чаго беларусам? Ім шмат не трэба, яны ж не немцы!.. Дарагія мае, я — прэзідэнт краіны. Я — прэзідэнт Беларусі. Мяне беларускі народ абраў, і я на гэтую акцыю, бандыцкую акцыю, інакш не назавеш, не пайду!”