- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебску працягваецца суд над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Маладога чалавека, які ў знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу яшчэ ў снежні мінулага года аб’явіў галадоўку, судзяць за парушэнне правілаў адбывання пакарання ва ўмовах хатняй “хіміі”, якая была яму прысуджана за тое, што ў 2010 годзе на навагодняй ёлцы ў Віцебску ён вывесіў бел-чырвона белы сцяг. Ці дажыве Сяргей Каваленка да гэтага суда? Такім пытаннем напярэдадні судовага разбіральніцтва задаваліся праваабаронцы, журналісты, сваякі Сяргея Каваленкі. Бо, з аднаго боку, было вядома, што, трапіўшы ў снежні мінулага года ў СІЗА, Каваленка адразу ж аб’явіў галадоўку. Але, з другога боку, міліцыянеры рабілі выгляд, што ніякай галадоўкі няма. У судзе ўсё і высветлілася. Знаходзячыся ў клетцы для падсудных, Каваленка пачаў пераапранацца ў новае адзенне, зняў з сябе світэр, кашулю... І ўсе здрыгануліся — кожа ды косткі, мужчына страціў больш за 20 кілаграмаў вагі...