- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора прадпрымальнікі правялі ў сталічным гатэлі “Беларусь” антыкрызісны форум. На мерапрыемства прыехала каля тысячы іпэшнікаў з усёй краіны. Прадпрымальнікі, большасць з якіх не працуюць пасля Новага года да гэтага часу, распавядалі пра свае праблемы і пра тое, што іх неабходна вырашаць сумесна з прадстаўнікамі ўлады. Дарэчы, намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю Андрэй Мяшкоў заявіў на форуме, што да канца гэтага тыдня ўрад разгледзіць сітуацыю з іпэшнікамі. Паводле яго слоў, месцам, дзе трэба абмяркоўваць гэтыя пытанні, павінна стаць Міністэрства эканомікі. “Людзі заслужылі таго, каб іх пачулі, – распавёў пасля завяршэння мерапрыемства “Народнай Волі” старшыня РГА “Перспектыва” Анатоль ШУМЧАНКА. – На 25 студзеня прызначаны такі ж форум, паглядзім, што зменіцца за два тыдні. Прадпрымальнікі вырашылі таксама, што да гэтага часу яны працаваць не будуць”.