- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Cёння а 10й раніцы ў судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Абвінавачваецца ён у парушэнні “парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства”. Віна палітыка ў тым, што ён разам з Віктарам Карняенкам збіраў подпісы гараджан за адмену аўтападатку, а заадно і за адстаўку ўрада. Нягледзячы на вялікую колькасць супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным, а таксама натоўп журналістаў, многія людзі ахвотна падпісваліся і выказвалі свае абурэнні наконт новаўвядзення. Калі палітыкі пайшлі ў метро, то за імі крочылі больш за дзясятак людзей у цывільным з рацыямі. Яны зайшлі разам з імі ў перапоўнены вагон, а калі дзверы зачыняліся, Лябедзька і Карняенка раптам перадумалі ехаць далей і выскачылі на перон. Службоўцам жа давялося пракаціцца…