- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міліцыянер не пускаў Валерыя Карбалевіча ў нямецкую амбасаду. Як высветлілася, не таму, што палітолаг занесены ў нейкую адмысловую базу тэрарыстаў, а таму, што... у яго не было пры сабе пашпарта. Чацвёра супрацоўнікаў амбасады выйшлі на вуліцу, каб патлумачыць “пільнаму” міліцыянеру, што Валерый Карбалевіч запрошаны асабіста амбасадарам, што яны яго добра ведаюць, што, увогуле, задача міліцыянера ахоўваць амбасаду, а не вырашаць, каго прапускаць, а каго — не...