- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына была назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Па вяртанні дадому яна заявіла: “Можна павіншаваць маіх калег з бездакорнай арганізацыяй выбарчага працэсу... ніякіх сумненняў у атрыманых выніках няма і не можа быць”. Выснова слушная. Аднак узнікае пытанне: чаму б, спадарыня Ярмошына, такім жа чынам не правесці выбары і ў Беларусі, каб ні ў нашага электарату, ні ў апазіцыі, ні ў назіральнікаў АБСЕ таксама не было ніякіх сумненняў у атрыманых выніках? Пагадзіцеся: на жаль, нічога падобнага ў нас няма. І мне зразумела, чаму, скажам, Л.Ярмошына не ставіць пытанне аб адмене датэрміновага галасавання, якое ва Украіне адсутнічае даўным-даўно. Не трэба ёй, і каб выбарчыя камісіі фарміраваліся грамадствам, а не ўладамі. А пра адкрыты падлік галасоў яна, вядома ж, і гаварыць не хоча.