- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Акрамя прадугледжаных праграмай перамоў з кіраўніцтвам нашай краіны, Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц учора разам з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам браў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на тэрыторыі мемарыяла «Трасцянец». Яны былі прысвечаны адкрыццю новага памятнага знака «Масіў імёнаў», які ўсталяваны на алеі, што вядзе да ўрочышча Шашкоўка. Там падчас Другой сусветнай вайны знаходзілася яма-печ для спальвання людзей. У ёй загінула больш за дзесяць тысяч аўстрыйскіх яўрэяў, якіх нацысты прывозілі ў Трасцянец цягнікамі. Вядома, што было дзесяць эшалонаў смерці. Таксама захаваліся спісы імёнаў, таму што, паводле д’ябальскай задумкі нацыстаў, аўстрыйскія яўрэі самі аплачвалі свой праезд да белару- скага Трасцянца. А на самай справе – на той свет... Мастацкая кампазіцыя «Масіў імёнаў» створана па ініцыятыве і за кошт аўстрыйскага ўрада.