- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выпадковы здымак з вулічнай акцыі, якія зараз у Беларусі праходзяць мірна… Але ён зноў вярнуў нас у 2010 год, да падзей Плошчы. Амаль тысяча арыштаваных, паўсюдныя вобшукі, маштабнае следства, масавыя суды. Але што на самай справе адбылося ў вечар пасля прэзідэнцкіх выбараў, мы так і не даведаліся. Хто ж біў вокны? Хто зладзіў гэтую правакацыю? Як ля Дома ўрада аказаліся брусы, камяні, дрэўкі рыдлёвак, якія літаральна самі прасіліся ў рукі разагрэтага натоўпу? Хто і калі іх прынёс? Няма адказаў на гэтае пытанне. Па крайняй меры ні адзін суд нікога за такія дзеянні не пакараў, не прызнаў вінаватым. А значыць, праўду пра падзеі 2010 года, якія адкінулі нашу краіну ў хвалю цемрашальства і палітычных рэпрэсій, мы па-ранейшаму не ведаем.