- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля леташняга прыгожага масавага святкавання Дня Волі сёлета ўлады не наважыліся даць дазвол на збор людзей на стадыёне «Дынама» і ля Опернага тэатра. І ўсё ж спахапіліся і ў выніку згадзіліся мо і не на самыя кепскія варыянты ў Мінску і Гродне. Кладучы руку на сэрца, апазіцыя (я кажу пра апазіцыю ў шырокім сэнсе) таксама паказала сябе не найлепшым чынам. Ад пачатку распалася на розныя ініцыятывы што да месца і сцэнарыя святкавання (а хтосьці, убраўшыся ў белую тогу, стаў ганіць і тых, і другіх). Потым пачалі звыкла скубціся за рэсурсы. А сёння ж, у эпоху сацыяльных сетак, такая мышыная валтузня як на далоні і аўтарытэту нікому не дадае. Уся гэтая неразбярыха, спароджаная як гульнямі ўлады, так і ўнутрыапазіцыйнымі інтрыгамі, пэўна ж, зменшыць масавасць мерапрыемстваў (хоць я шчыра зычу, каб на кожнай з пляцовак народу сабралася як мага болей). Але калі нехта наверсе пацірае рукі, што ўдалося змазаць святкаванне, то гэта не ад вялікага розуму. Улады атрымалі піраву перамогу.