- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З гісторыі нараджэння Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 г. 19 лютага Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда абвяшчае сябе найвышэйшай уладай у Беларусі і вылучае са свайго складу ўрад — Народны Сакратарыят Беларусі на чале з Язэпам Варонкам. 21 лютага апублікавана Першая ўстаўная грамата да народаў Беларусі. 9 сакавіка Выканкам Рады Усебеларускага з’езда выдае Другую ўстаўную грамату, у якой гаворыцца аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Заканадаўчую ўладу атрымлівае Рада (Іван Серада — старшыня), выканаўчую — Народны Сакратарыят. 24 сакавіка ўвечары на пасяджэнні Рады фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады ўнесла прапанову аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. Абвясціў пра неабходнасць дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі кіраўнік фракцыі Аркадзь Смоліч. 25 сакавіка 1918 года раніцай была прынята рэзалюцыя аб незалежнасці Беларусі. І ў той жа дзень пасля артыкульнага абмеркавання была зацверджана Трэцяя ўстаўная грамата да народаў Беларусі. Гэтым гістарычным актам Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.