- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мясцовых выбарах друкаваннем бюлетэняў займаюцца акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі. Таму, натуральна, яны друкаваліся ў розных месцах. Гэта калі прэзідэнцкія выбары, дык бюлетэні друкуюцца ў Доме друку і гэтае пытанне кантралюем мы, ЦВК. А цяпер, на мясцовых выбарах, у нас 118 раёнаў, 10 гарадоў абласнога падпарадкавання, шэсць абласцей і горад Мінск, і яны самі адказваюць за друкаванне, — менавіта такім быў адказ сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка на пытанне “Народнай Волі” аб тым, хто кантралюе колькасць надрукаваных бюлетэняў для галасавання і дзе яны друкуюцца.