- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былы рэктар Белдзяржуніверсітэта Аляксандр Казулін уварваўся ў палітычную прастору Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Харызматычны, смелы і бескампрамісны Казулін заплаціў дарагую цану за свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах: 5,5 года турмы за быццам бы арганізаваныя на вуліцах Мінска беспарадкі, 53-дзённая галадоўка ў турме з мэтай дамагчыся разгляду беларускага пытання ў Савеце Бяспекі ААН (сваёй мэты палітык дабіўся, але здароўе падарваў). У турме Казулін правёў 2 гады 1 месяц і пад ціскам Еўропы і ЗША быў выпушчаны на волю. З турмы Аляксандр Казулін вярнуўся, лічы, у пустую кватэру — яго любімая жонка Ірына памерла ад раку 23 лютага 2008 года. Апошнім часам голасу палітыка Казуліна амаль не чуваць. Ён адмаўляецца ад інтэрв’ю. Але мы напярэдадні святаў усё ж датэлефанаваліся да яго.