- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нармальным грамадстве такое ўявіць нават немагчыма, — узбуджана расказвае Іван Крук з Астраўца. — Вырашыў я сёлета балатавацца ў дэпутаты і пачаў збіраць подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў. Сам пайшоў па кватэрах. У маёй прысутнасці людзі ставілі подпісы ў адмысловым бланку, усё запаўнялі, як патрабуецца: упісвалі прозвішча, адрас, пашпартныя дадзеныя, ставілі дату, подпіс... Сабраў неабходную колькасць подпісаў і аддаў дакументы для рэгістрацыі.