- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У архівах — дзве тысячы неапублікаваных старонак. «Караткевіч на пачатку 1960-х хацеў актыўна працаваць з кіно, каб з экрана прыцягнуць увагу да Беларусі, да яе гісторыі, да прыгажосці краіны, — расказвае літаратуразнаўца, даследчык творчасці Караткевіча Анатоль Верабей. — Гэтыя фільмы не траплялі на экран праз розныя прычыны — ад мастацкіх да ідэалагічных. Як адбывалася і з кнігамі. Караткевіч актыўна супрацоўнічаў з аператарам Анатолем Забалоцкім, сібірскім беларусам. Падборку дакументальных фільмаў Караткевіча можна паглядзець у Музеі кіно, іх зараз выкупляюць з Расіі.