- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь ЗАРЭМБЮК: «Вада камень точыць...» Рэгіянальны каардынатар руху “За Свабоду” з Мастоў Алесь ЗАРЭМБЮК мае намер удзельнічаць у кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Нягледзячы на малады ўзрост, ён даволі папулярная асоба ў Мастах. У 2003 годзе, набраўшы 74,6% галасоў, быў абраны дэпутатам Мастоўскага райсавета. Праз чатыры гады, у 2007-м, Алесь ізноў вылучаў сваю кандыдатуру. Па афіцыйных даных, у той кампаніі ён прайграў саперніку ўсяго два голасы... Сёлета Зарэмбюк робіць трэцюю спробу для паходу ў мясцовую ўладу. — Я катэгарычна не згодны з тым, што дэпутат мясцовага Савета нічога не вырашае, — гаворыць Алесь. -— Наадварот, людзі цягнуцца якраз да кандыдата ад дэмакратычных сіл, дзеляцца сваімі перажываннямі, расказваюць аб праблемах... На мясцовым узроўні насамрэч няма невырашальных праблем. Але для таго, каб яны вырашаліся, неабходна прымусіць мясцовую ўладу ісці насустрач людзям. Са свайго боку людзі павінны і самі быць зацікаўлены ў вырашэнні праблем...