- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), які зарэгістраваны ў Вільнюсе, апублікаваў вынікі апошняга, снежаньскага, нацыянальнага апытання. Сярод шэрагу пытанняў адно тычылася рэйтынгу даверу насельніцтва чыноўнікам. У рэспандэнтаў пацікавіліся, з якім з меркаванняў аб беларускіх чыноўніках яны згодныя: — чыноўнікі рэальна дапамагаюць людзям у вырашэнні іх праблем, — чыноўнікі глухія да патрэб людзей, таму што няма за імі кантролю зверху, — чыноўнікі глухія да патрэб людзей, таму што няма дэмакратычнага кантролю знізу. Толькі 14% апытаных адказалі, што чыноўнікі рэальна дапамагаюць людзям. Значная большасць рэспандэнтаў пагадзілася з тым, што да праблем простых беларусаў чыноўнікі глухія. 43,5% падтрымалі тлумачэнне, што да людскіх клопатаў чыноўнікам няма справы таму, што іх працу не кантралююць зверху, 33,8% — што няма дэмакратычнага кантролю знізу.