- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзін з найбагацейшых людзей Беларусі — Віктар Шаўцоў — застаецца ў СIЗА КДБ. Калегі арыштаванага бізнесмена набралі ў рот вады і адмаўляюцца ад усялякіх каментарыяў. Спатрэбілася адмашка кіраўніка дзяржавы, каб высветліліся хоць нейкія падрабязнасці арышту аднаго з найбагацейшых людзей краіны, аднаго з кіраўнікоў “Трастбанка” і фірмы “Белзарубежстрой” Віктара Шаўцова. На прайшоўшай прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне, якое датычылася лёсу вядомага бізнесмена, які меў дачыненне ці не да ўсіх “гарачых кропак” беларускага знешнеэканамічнага супрацоўніцтва — і ў Венесуэле, і ў Іраку, і ў Лівіі, і ў Сірыі... Пры гэтым з’яўляўся вельмі набожным чалавекам, за што атрымліваў медалі з рук Мітрапаліта Філарэта. Дык што ж здарылася?