- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пабіліся двое суседзяў. А потым — пратакол, суд, штраф ініцыятару бойкі — усё як мае быць. Шараговае, здавалася б, здарэнне, у якім усе кропкі над “і” расстаўлены. І не было б пра што пісаць, калі б не прычына, з якой мужчыны хапалі адзін аднаго за грудкі. “11 жніўня позна ўвечары я сустрэў на 5-й вуліцы садовага таварыства “Атам” Уладзіміра Дзюкарава каля яго дома №193. Пасля некалькіх агульных слоў Дзюкараў запатрабаваў, каб я размаўляў з ім на рускай мове. “Это русская земля, надо говорить на русском языке!”, “Здесь нет белорусов, здесь все пшеки и жиды” і іх тут трэба “бить, воевать, стрелять”. І дадаў, што ёсць нейкія людзі і што яго сыны яму дапамогуць. І тут жа ўдарыў мяне два разы кулаком у твар.