- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ірына Казуліна: «Сёння я звяртаюся з адчайнай просьбай зрабіць усё, што ад вас залежыць. Інакш мой муж, які асмеліўся супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму, можа загінуць!» З кожным днём стан здароўя Казуліна ўсё больш занепакойвае У аўторак адбылося 30-хвіліннае спатканне экс-кандыдата ў прэзідэнты з жонкай Ірынай На пачатку галадоўкі адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" знаходзіла розныя прычыны, каб адмовіць у спатканні з палітыкам і адвакату Казуліна, і яго родным. Зараз жа, мяркуючы па ўсім, начальнікі, наадварот, зацікаўлены ў тым, каб родныя ў прыватнай гутарцы з Казуліным прасілі яго адмовіцца ад галадоўкі. З кожным днём стан здароўя Казуліна ўсё болып занепакойвае. 5 снежня палітык важыў 65 кілаграмаў, ягоны ціск складаў 75/60. У панядзелак Ірына Казуліна звярнулася да намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Юрыя Барынкова з просьбай дазволіць ёй сустрэчу з мужам. Станоўчы адказ атрымала адразу ж. I 5 снежня ў пакоі для спатканняў калоніі "Віцьба-3" адбылася яе сустрэча з мужам. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)