- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У снежні 1991 года распаўся Савецкі Саюз. З тых часоў мінула 20 гадоў... У сувязі з гэтай датай каго толькі не інтэрв’юіруюць беларускія і расійскія тэлевізіёншчыкі, што толькі не пішацца ў дзяржаўных газетах! Усім, сведкам і не сведкам тых падзей, даюць слова, але толькі не галоўным дзеючым асобам. Архівы ўтрымліваюць нямала ўспамінаў пра той час першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына — сённяшніх аўтараў ідэалагічных стужак яны не цікавяць. Не звяртаюцца яны з просьбай узгадаць, як усё адбывалася, і да другога “белавежскага зубра” — Станіслава Шушкевіча. А што, няма чаго сказаць Міхаілу Гарбачову? Каб хоць неяк нейтралізаваць адыёзнасць “юбілейных фільмаў” пра распад Савецкага Саюза, “Народная Воля” прапануе чытачам некалькі выказванняў Станіслава Шушкевіча і Міхаіла Гарбачова. “Развал СССР — гэта заканамерны гістарычны працэс, — сказаў Станіслаў Шушкевіч. — Асоба яго можа толькі паскорыць ці замарудзіць. Лёс СССР быў наканаваны. Усе вялікія імперыі завяршаюць сваё існаванне”.