- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас прайшоўшых парламенцкіх выбараў ваша партыя атрымала ад улад чарговую ашявуху. Што вы плануеце зрабіць, каб пазбегнуць такой жа абразы падчас прэзідэнцкіх выбараў, якія, магчыма, адбудуцца ў 2010 годзе? Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанаЙ грамадзянскай партыі: - Я не лічу, што мы атрымалі аплявуху. Наадварот, з крыніцаў, блізкіх да Лукашэнкі, нам вядома, што прадстаўнікі Савета бяспекі Беларусі мелі звесткі аб тым, што ўжо ў першым туры перамогу атрымалі 19 апазіцыйных кандыдатаў. А яшчэ 14 апазіцыйных кандыдатаў прайшлі ў другі тур. іншая справа - што, у рэшце рэшт, абвясцілі людзям. Таму гэта ніяк не аплявуха - гэта насамрэч сведчыць аб тым, што выбаршчыкі нас падтрымліваюць. Аплявуха для ўсіх (у тым ліку і для звычайных грамадзян) - гэта тое, што ў нас ненармальна лічаць галасы... Вось для таго, каб гэтага не атрымалася падчас будучых прэзідэнцкіх выбараў, мы і распачалі збор подпісаў сярод насельніцтва Беларусі, з тым каб змены ў выбарчае заканадаўства былі ўнесены. Акрамя таго, мы настойваем, каб галоўным патрабаваннем з боку ЕС да беларускіх улад заставалася, якраз-такі змена Выбарчага кодэкса. Толькі ў гэтым выпадку можна гаварыць пра адмену санкцый... Толькі ў выпадку рэальнай змены ў выбарчым заканадаўстве можна гаварыць аб нейкіх перспектывах развіцця дэмакратыі ў Беларусі. I толькі пры гэтых умовах беларусы змогуць пазбегнуць падобных аплявух у будучым...