- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасланне Еўропы ў... нікуды Вось ужо тыдзень палітыкі і палітолагі спрачаюцца: ці пойдзе Аляксандр Лукашэнка на перамовы з Еўрасаюзам, ці можна чакаць ад яго рэформ, якія акрэслены ў прапанаванай стратэгіі? Нагадаем, што 21 лістапада адначасова ў Бруселі і ў Мінску было прэзентавана "Пасланне беларускаму народу" - новая стратэгія Еўрасаюза ў дачыненнях з Беларуссю. Адны называюць дакумент ультыматумам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, другія сцвярджаюць, што Еўропа выказала гатоўнасць да кампрамісу. Але ў болынасці палітьганых аналізаў упускаецца галоўнае: палітычны дакумент, названы "Пасланне беларускаму народу", - у міжнароднай практыцы выпадак незвычайны. Фактычна Ёўропа прапанавала дыялог праз галаву, звярнулася не да прэзідэнта, а да тых, хто павінен быць носьбітам улады ў сваёй краіне - да народа. Еўрасаюз узяў на сябе абавязкі па паляпшэнні якасці жыцця беларусаў, стварэнні новых рабочых месцаў у нашай краіне, фінансавай дапамозе, спрашчэнні доступу беларускай прадукцыі на еўрапейскія рынкі, падтрымцы найбольш уразлівых сацыяльных груп... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)