- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалькі дзён запар сацыяльныя сеткі гулі з-за гэтага фотаздымка: у «Еўраопце» кілаграм беларускіх парніковых калючых агуркоў прадавалі за 11 рублёў 99 капеек – у эквіваленце амаль шэсць долараў. Дорага? Здаецца, вельмі, нават улічваючы тое, што вырошчваць гэтую зялёную гародніну давялося ў зімовы перыяд. Тэлефанаваць кіраўніцтву «Еўраопта» і высвятляць, чаму ў іх гандлёвай сетцы агуркі прадаюцца па такім кошце, было бессэнсоўна. Па-першае, у Беларусі дзейнічае закон аб вольным коштаўтварэнні, а гэта азначае, што крамы самастойна вызначаюць кошт тавару і фарміруюць так званую гандлёвую надбаўку. Пакупнік у гэтым выпадку галасуе ўласным кашальком: хоча чалавек купіць такі нятанны прадукт – купіць, не – дык згніюць тыя агуркі. Па-другое, зімой затраты на тое, каб вырасціць агурок, сапраўды значна большыя, чым летам. А па-трэцяе: каб быць да канца аб’ектыўнымі, вечарам 5 сакавіка аўтар гэтых радкоў наведаў адзін з іншых магазінаў сеткі «Еўраопт».