be
pdf

Народная Воля 187-188/2008

У цэнтры Мінска АМАП разагнаў акцыю салідарнасці з палітвязнем. У мінулую суботу ў Мінску маладзёжныя актывісты выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі Аляксандра Баразенкі, суд над якім пачаўся ўчора, 8 снежня. Акцыя з патрабаваннем вызваліць палітвязня пачалася каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", незарэгістраваных "Маладога фронту" і "Маладой Беларусі" прыйшлі да СІЗА з партрэтамі вязня сумлення. Там жа святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч правёў набажэнства. Пасля гэтага актывісты прайшлі па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, гучна скандзіруючы "Свабоду Баразенку!". Там іх сустрэлі супрацоўнікі АМАПа. Яны вырывалі з рук актывістаў партрэты Аляксандра Баразенкі, з ужываннем сілы выштурхоўвалі людзей з плошчы за Палац Рэспублікі. Сярод затрыманых былі Кася Салаўёва, Уладзімір Сяргееў, Мікалай Давыдзенка. Маладых апазіцыянераў адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. 3 аддзялення міліцыі маладыя людзі былі вызваленыя ў 21.30. Аднак супраць актывісткі "Маладога фронту" Касі Салаўёвай могуць узбудзіць крымінальную справу. Пракуратура пачала праверку па факце збіцця 20-гадовай дзяўчынай... міліцыянта.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-12-09
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org