- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ашмянскае аддзяленне мытні праінфармавала пераможцу конкурсу BELARUS PRESS PHOTO Аляксандра Васюковіча, што “друкаваная прадукцыя — BELARUS PRESS PHOTO ў колькасці 41 асобніка на падставе вынікаў правядзення мытнай экспертызы прызнаецца незаконнай (не адпаведнай Дзяржаўнаму стандарту РБ СТБ 7.4-2009 “Выданні. Выходныя звесткі”) і падлягае знішчэнню”. Гэтыя альбомы на беларуска-літоўскай мяжы забралі 12 лістапада з машыны, на якой ехалі фотакарэспандэнты Вадзім Заміроўскі і Юлія Дарашкевіч. Тады мытнікі не адказалі на пытанне, чаму забіраюць кнігі, якія ўжо прайшлі мытнае афармленне? А цяпер і ўвогуле няма ахвотных што-небудзь тлумачыць. Колькі мы ні тэлефанавалі “ў кампетэнтныя службы”, але так і не знайшлі адказу на пытынне: “Чаму вырашана знішчыць альбомы з мінулагодняга конкурсу, якія журналісты везлі ў Беларусь пасля правядзення шматлікіх выставак?”